
Прэзентацыя аўдыёкніг «Вялікай Айчыннай прысвячаецца…»
- Details
- Створана 21.08.2025 16:18
Відэапрэзентацыю ўнікальных аўдыякніг «Вялікай Айчыннай прысвячаецца...» падрыхтаваў аддзел прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў.
Гэтыя творы знакамітых аўтараў адкрываюць перад намі старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны – суровую праўду пра падзеі тых гадоў, веліч подзвігаў прызнаных герояў і простых салдат, чые імёны засталіся невядомыя, штодзённасць ваенных будняў і непахісную волю да перамогі.
Кожная кніга напоўнена глыбокімі эмоцыямі і перажываннямі, знаёміць чытача з лёсамі франтавікоў і работнікаў тылу, дарослых і дзяцей, якія прайшлі выпрабаванні той страшнай эпохі. Дзякуючы гэтаму праекту вы зможаце акунуцца ў атмасферу далёкіх падзей, адчуць боль страт і радасць перамог, убачыць скрозь дзесяцігоддзі жыццё людзей падчас вайны.
Аўдыяверсіі літаратурных твораў здольны прыцягнуць увагу слухачоў усіх пакаленняў, асабліва тых, хто хоча глыбей усвядоміць значнасць вялікага шляху да Перамогі і натхніцца прыкладамі гераізму і стойкасці нашых продкаў.


































