
Адзіны дзень інфармавання ў абласной бібліятэцы
- Details
- Створана 28.08.2025 16:11
У Віцебскай абласной бібліятэцы 28 жніўня прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму «Адукацыя і навука – рухаючыя сілы развіцця грамадства і дзяржавы».
Запрошаным спікерам выступіла Тамара Краснова-Гусачэнка, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь.
Напярэдадні Дня ведаў, Дня беларускага пісьменства і Дня бібліятэк абмеркавалі важнасць развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу чалавека, а таксама пашырэнне асветніцкіх і адукацыйных праграм, арыентаваных на выхаванне любові да кнігі і літаратуры сярод чытачоў усіх пакаленняў.


































