
Дзень інфармацыі для студэнтаў ВДМУ
- Details
- Створана 19.09.2012 15:52
18 верасня супрацоўнікі аддзела «Электронная чытальная зала» падрыхтавалі і правялі Дзень інфармацыі для студэнтаў лячэбнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Студэнтаў азнаёмілі з асаблівасцямі работы аддзела, праінфармавалі пра новыя паступленні дакументаў, базах даных, электронных рэсурсах. Таксама быў прадстаўлены шэраг дыскаў па медыцыне, біялогіі, хіміі і іншых галінах ведаў з фонду аддзела.










































