
Прэзентацыя дзясятага тома зборніка «Віцебскі край»
- Details
- Створана 17.09.2025 14:35
15 верасня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя дзясятага тома зборніка «Віцебскі край».
Зборнік утрымлівае матэрыялы X навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край», прысвечанай 1050-годдзю г. Віцебска і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якая адбылася 21–22 лістапада 2024 года ў Віцебскай абласной бібліятэцы.
З выхадам у свет чарговага тома «Віцебскага краю» ўсіх павіншаваў галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Юрчак. Дырэктар бібліятэкі Таццяна Адамян і укладальнік зборніка, загадчык аддзела краязнаўства Ларыса Рагачова нагадалі прысутным пра шырокую геаграфію ўдзельнікаў канферэнцыі, цікавыя тэмы дакладаў, што змешчаны ў зборніку.
На прэзентацыі зборніка выступілі аўтары некаторых матэрыялаў, змешчаных у выданні: Валерый Шышанаў, Канстанцін Карпекін, Аляксандр Субоцін, Міхаіл Ляшчынскі, Таццяна Іванова, Людміла Нікіціна, Фёдар Шкіранда.
Дзясяты том зборніка «Віцебскі край» у хуткім часе з'явіцца ў фондзе бібліятэкі, яго электронны варыянт будзе даступны для чытання зарэгістраваным карыстальнікам сайта бібліятэкі.


































