
Краязнаўчыя сустрэчы. Лекцыя Глеба Арлоўскага «К истории застройки ул. Янки Купалы (Бибкина переулка) в г. Витебске»
- Details
- Створана 18.09.2025 10:55
15 верасня ў бібліятэцы ў рамках праекта «Краязнаўчыя сустрэчы» адбылася сустрэча з архітэктарам, краязнаўцам, навуковым супрацоўнікам Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза М. П. Шмырова Глебам Арлоўскім «К истории застройки ул. Янки Купалы (Бибкина переулка) в г. Витебске».
Глеб Арлоўскі – знаўца архітэктуры Віцебска, даследчык гісторыі нашага горада. Глеб Сяргеевіч расказаў пра гісторыю забудовы вуліцы Янкі Купалы, прадэманстраваў унікальныя фотаздымкі і дакументы, адказаў на шматлікія пытанні ўдзельнікаў сустрэчы. З даследаваннем Глеба Арлоўскага «К истории застройки ул. Янки Купалы (Бибкина переулка) в г. Витебске» можна пазнаёміцца ў дзясятым томе зборніка «Віцебскі край».


































