
Дыялогавая пляцоўка «В единстве – будущее!»
- Details
- Створана 18.09.2025 11:05
17 верасня ў бібліятэцы адбылася дыялогавая пляцоўка «В единстве – будущее!», прысвечаная Дню народнага адзінства, ініцыятарам правядзення якой стала Віцебскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў.
Старшыня абласнога аб'яднання Алена Няфёдава павіншавала ўсіх удзельнікаў мерапрыемства з дзяржаўным святам і ўручыла Падзякі Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў дырэктару бібліятэкі Таццяне Адамян і намесніку дырэктара Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Таццяне Буевіч.
Таццяна Буевіч расказала пра гістарычны шлях да адзінства беларускага народа, была паказана хроніка-дакументальная стужка «Уз'яднанне» з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. Выступленне настаўніка гімназіі № 7 г. Віцебска імя П. Я. Кандраценкі Віктара Ліпскага было прысвечана сімвалам адзінства на сучасным этапе развіцця краіны.
Намеснік начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках пракуратуры Віцебскай вобласці Ігар Мяцеліца расказаў аб ходзе расследавання Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь справы пра генацыд беларускага народа. З электроннымі рэсурсамі Віцебскай абласной бібліятэкі, прысвечанымі тэме Вялікай Айчыннай вайны, прысутных пазнаёміла загадчык аддзела краязнаўства Ларыса Рагачова.
Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі пазнаёміліся з матэрыяламі кніжнай выставы «Адзін народ – адзіная Радзіма!».


































