
Бібліятэчны ўрок «Праца – аснова жыцця»
- Details
- Створана 19.09.2025 08:35
15 верасня, у рамках святкавання Дня бібліятэк Беларусі, у бібліятэцы імя У. І. Леніна прайшоў тэматычны бібліятэчны ўрок з элементамі майстар-класа пад назвай «Праца – аснова жыцця».
Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы сярэдняй школы № 2 імя Ф. Т. Блахіна – актыўныя ўдзельнікі адукацыйнага праекта «Правазнайка».
У ходзе сустрэчы юнакі і дзяўчаты абмеркавалі значэнне працы ў жыцці чалавека, яго ролю ў асобасным развіцці, фарміраванні адказнасці і ўмацаванні дабрабыту грамадства. Адмысловая ўвага была нададзена працоўным каштоўнасцям, павазе да прафесій і важнасці стваральнай дзейнасці.
Практычная частка занятку ўключала майстар-клас па вырабе сімвалічнага сувеніра – савы, эмблемы праекта «Правазнайка», якая ўвасабляе мудрасць, веды і імкненне да самаразвіцця. Працуючы над творчым заданнем, дзеці не толькі развівалі дробную маторыку і ўяўленне, але і замацоўвалі атрыманыя веды аб значэнні працы ў жыцці чалавека.


































