
«Няхай будзе цёплай восень жыцця»: сустрэча пра здароўе і даўгалецце
- Details
- Створана 03.10.2025 14:50
Сустрэча пад назвай «Няхай будзе цёплай восень жыцця», прымеркаваная да Дня пажылых людзей, прайшла ў бібліятэцы 2 кастрычніка. Казалі аб найважнейшым – аб здароўі, добрым самаадчуванні і актыўным даўгалецці.
Госцем мерапрыемства стала Анжаліка Дзіканава, спецыяліст Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. У даступнай і жывой форме яна расказала, як псіхічнае і фізічнае здароўе звязаны паміж сабой, і чаму важна клапаціцца пра сябе не толькі целам, але і душой.
Удзельнікі даведаліся аб простых, але дзейсных спосабах падтрымання жыццёвага тонусу: ад штодзённых звычак да практыкаванняў для розуму. Анжаліка Аляксандраўна падзялілася прыкладамі, як захаваць яснасць мыслення, бадзёрасць і цікавасць да жыцця на доўгія гады.
Сустрэча прайшла ва ўтульнай атмасферы, дзе кожны мог задаць пытанне, падзяліцца досведам і проста адчуць падтрымку. Бо клопат аб здароўі – гэта не толькі медыцынскія парады, але і цёплыя зносіны.


































