
Круглы стол у Смаленску: 20 год кафедры праваслаўнай культуры
- Details
- Створана 07.10.2025 10:50
Круглы стол «Кафедра праваслаўнай культуры – цэнтр духоўнай асветы», прымеркаваны да 20-годдзя кафедры праваслаўнай культуры, прайшоў 2 кастрычніка ў Смаленскай абласной універсальнай навуковай бібліятэцы імя А. Т. Твардоўскага.
У абмеркаванні прынялі ўдзел прадстаўнікі духавенства, бібліятэк, творчых саюзаў, а таксама моладзь горада. З прывітальным словам выступіла Вольга Макараўна Камендантава, намеснік дырэктара Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна, павіншаваўшы калег з юбілеем і падкрэсліўшы значнасць духоўна-асветніцкай работы.
Удзельнікі круглага стала дзяліліся вопытам, абмяркоўвалі сучасныя падыходы да работы з чытачамі і ролю праваслаўнай культуры ў фарміраванні каштоўнасных арыенціраў. У дыялогу прынялі ўдзел супрацоўнікі бібліятэк Смаленска і Цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы вобласці.
Мерапрыемства стала важнай пляцоўкай для прафесійных зносін і ўмацавання міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.


































