
Ганаровая ўзнагарода да Дня работнікаў культуры
- Details
- Створана 09.10.2025 16:06
У Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры – святу тых, хто штодзень уносіць уклад у захаванне духоўнай спадчыны, развіццё мастацтва і асвету грамадства.
У рамках мерапрыемства была ўручана адна з самых значных галіновых узнагарод – нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі». Гэтай высокай узнагароды ўдастоена Вольга Макараўна Камендантава, намеснік дырэктара Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.
Узнагароду ўручыла Марына Браніславаўна Юркевіч, начальнік аддзела ўстаноў адукацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Калектыў бібліятэкі ад усёй душы віншуе Вольгу Макараўну з заслужанай узнагародай і жадае ёй моцнага здароўя, натхнення і новых дасягненняў!


































