
Выстава «Мы ўсе жывём пад зоркамі матуль, і гэты свет сагрэлі нам матулі…»
- Details
- Створана 14.10.2025 09:49
Дзень маці – адзін з самых цёплых святаў, прысвечаны самым блізкім і дарагім сэрцам людзям – нашым мамам.
Напярэдадні свята, 13 кастрычніка, у аддзеле рэдкай кнігі адкрылася выстава «Мы ўсе жывём пад зоркамі матуль, і гэты свет сагрэлі нам матулі...», на якой прадстаўлены творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў розных пакаленняў.
Любячая і добрая, разумеючая і ўсёдаравальная, цярплівая і пакорлівая, жаноцкая і пяшчотная, мужная і стойкая ў горы, адкрытая і шчодрая ў радасці – такой паўстае перад намі мама на старонках кніг Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна, Петруся Броўкі, Уладзіміра Караткевіча, Аркадзя Куляшова, Уладзіміра Ліпскага, Анатоля Сыса, Віктара Шніпа, Яўгеніі Янішчыц. Гэтыя творы гучаць як гімн любві і павагі, высокае і ўдзячнае прысвячэнне ўсім маці.
Экспазіцыя дапоўнена фотаздымкамі і кранальнымі цытатамі з кніг, прадстаўленых на выставе.
Выстава будзе дзейнічаць да 31 кастрычніка.
Будзем рады сустрэчы з вамі!


































