
Гістарычная візітка «Бона Сфорца – княгіня літоўская і каралева польская»
- Details
- Створана 15.10.2025 15:10
У рамках бібліятэчнага праекта «Беларусь – краіна маёй будучыні» юнацкі аддзел працягвае знаёміць вас з выдатнымі асобамі беларускай гісторыі.
Гэтым разам гаворка пойдзе пра жыццё і дзейнасць самай неадназначнай правіцельніцы ВКЛ XVI стагоддзя Боны Сфорца. Энергічная, жорсткая, якая не саромелася ў выбары сродкаў, яна выклікала вельмі рознае стаўленне ў сучаснікаў. Аднак яе час нездарма назвалі «залатым стагоддзем» ВКЛ. Адсутнасць узрушэнняў у краіне, распаўсюджванне культуры Адраджэння, мецэнацтва, уздым эканомікі, рост і добраўпарадкаванне гарадоў і мястэчак – усё гэта ў большай ступені вынік дзейнасці каралевы Боны, які дабратворна адбіўся на далейшым развіцці беларускіх зямель.
Далучайцеся да нас у вывучэнні гісторыі, каб лепш зразумець багатую спадчыну нашай краіны і яе выдатных асоб!


































