
Канцэрт да Дня маці «За ўсё табе дзякую»
- Details
- Створана 16.10.2025 15:34
Святочны канцэрт «За ўсё табе дзякую», прысвечаны Дню маці, прайшоў у абласной бібліятэцы 14 кастрычніка.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна г. Віцебска». Маладыя людзі падрыхтавалі для сваіх маці кранальную канцэртную праграму, якая ўключае вершы, песні і танцавальныя нумары.
Кожнае выступленне было напоўнена шчырымі пачуццямі любові, падзякі і павагі да самых блізкіх і дарагіх людзей – мам, якія прысутнічалі ў зале. Атмасфера мерапрыемства была па-сапраўднаму душэўнай і цёплай, а гледачы не хавалі эмоцый.
Канцэрт стаў не толькі творчым падарункам, але і важным момантам зносін, падтрымкі і прызнання. Мы дзякуем усім удзельнікам за шчырасць і цяпло, якое яны падарылі ў гэты дзень.


































