
Новы сезон праекта «Трэба разабрацца!, альбо Псіхалогія для ўсіх»
- Details
- Створана 16.10.2025 15:43
Першая лекцыя новага цыкла, прысвечанага цялесна-арыентаванай тэрапіі, адбылася 14 кастрычніка ў абласной бібліятэцы. Мерапрыемства прайшло ў рамках праекта «Трэба разабрацца!, альбо Псіхалогія для ўсіх», накіраванага на папулярызацыю даступнай і прыкладной псіхалагічнай інфармацыі.
Удзельнікі пазнаёміліся з асновамі цялеснай тэрапіі – напрамкам, які разглядае ўзаемасувязь паміж псіхічным станам і фізічнымі праявамі. Лекцыя была пабудавана ў зразумелай і даступнай форме, без складанай тэрміналогіі, што дазволіла лёгка засвоіць ключавыя ідэі і падыходы.
Цялесна-арыентаваная тэрапія ўключае ў сябе такія метады, як дыхальныя практыкі, работа з мышачнай напругай, масаж, рэлаксацыя і іншыя тэхнікі, якія спрыяюць зніжэнню стрэсу, паляпшэнню настрою і павышэнню якасці жыцця.
Па водгуках удзельнікаў, лекцыя аказалася не толькі інфарматыўнай, але і практычнай – арганізатары прапанавалі адразу паспрабаваць некаторыя практыкаванні, накіраваныя на самарэгуляцыю і ўсвядомленасць.
Запрашаем чытачоў, якія цікавяцца псіхалогіяй і клопатам пра сябе, на наступныя сустрэчы цыкла. Сачыце за анонсамі на сайце і ў сацыяльных сетках.


































