
Кансультацыя натарыуса ў бібліятэцы
- Details
- Створана 17.10.2025 14:54
Сустрэчу з натарыусам Віцебскай натарыяльная акругі Майяй Грэнь, у межах якой чытачы абласной бібліятэкі маглі атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю, арганізаваў 16 кастрычніка аддзел прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў.
Наведвальнікі звярталіся з рознымі пытаннямі: ад афармлення спадчыны і здзелак з нерухомасцю да складання даверанасцей і нюансаў сямейнага права. Натарыус падрабязна тлумачыла, як правільна дзейнічаць у канкрэтнай сітуацыі, каб абараніць свае інтарэсы і пазбегнуць магчымых рызык. Яе кампетэнтнасць, уменне даступна растлумачыць складаныя прававыя моманты і чулае стаўленне да ўсіх удзельнікаў зрабілі сустрэчу карыснай і інфарматыўнай.


































