
Прэзентацыя кнігі Таццяны Катовіч у рамках праекта «Краязнаўчыя сустрэчы».
- Details
- Створана 17.10.2025 14:48
Прэзентацыя кнігі доктара мастацтвазнаўства, прафесара Таццяны Катовіч «Витебская школа: Парижский контекст // Парижская школа: Витебский контекст» адбылася 15 кастрычніка ў абласной бібліятэцы. Мерапрыемства прайшло ў рамках праекта «Краязнаўчыя сустрэчы».
Выданне выйшла ў серыі «Віцебскія канспекты» і ўяўляе сабой эсэ аб творчых скрыжаваннях мастакоў, звязаных з Віцебскам, і іх удзеле ў фарміраванні Парыжскай школы. Адмысловая ўвага ў кнізе нададзена лёсам вучняў і калегаў Юдэля Пэна, якія апынуліся ў мастацкім асяроддзі Парыжа.
Падчас сустрэчы Таццяна Віктараўна расказала пра легендарны парыжскі «Вулей» – мастацкі інтэрнат на Манпарнасе, дзе ў розны час жылі і працавалі Марк Шагал, Восіп Цадкін, Оскар Мешчанінаў, Віктар Меклер, Роберт Фальк, Абрам Бразер, Эль Лісіцкі і іншыя выхадцы з Віцебска.
Прэзентацыя сабрала зацікаўленых удзельнікаў і стала падставай для абмеркавання культурных сувязей паміж Віцебскам і Парыжам, а таксама ролі віцебскай мастацкай школы ў кантэксце еўрапейскага авангарду.


































