
Гульнявая праграма «Маленькія дэтэктывы» у рамках праекта «Правазнайка»
- Details
- Створана 21.10.2025 15:25
Інтэрактыўная праграма «Маленькія дэтэктывы», арганізаваная для ўдзельнікаў праекта «Правазнайка» аддзелам прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў, прайшла ў абласной бібліятэцы 20 кастрычніка.
Падчас мерапрыемства вучні сярэдняй школы № 2 імя Ф. Ц. Блахіна аб'ядналіся ў два ўмоўныя агенцтвы – «Юныя сышчыкі» і «Юныя дэтэктывы». Ім трэба было разгадаць няпростыя загадкі і справіцца з крыміналістычнымі задачамі, якія патрабуюць логікі, назіральнасці і ўмення хутка прымаць рашэнні.
Удзельнікі праявілі кемлівасць, уважлівасць і камандны дух, а таксама пазнаёміліся з асновамі прававой дасведчанасці ў гульнявой форме. Праграма стала не толькі займальнай, але і пазнавальнай – кожны змог адчуць сябе сапраўдным следчым.
Праект «Правазнайка» працягвае знаёміць дзяцей з важнымі прававымі паняццямі праз гульню, творчасць і жывыя зносіны – наперадзе яшчэ шмат цікавага!


































