
Тыдзень бацькоўскай любові: з цяплом аб самых блізкіх
- Details
- Створана 23.10.2025 09:32
У Беларусі ўжо даўно стала добрай традыцыяй адзначаць Дзень маці – яго святкуюць 14 кастрычніка. А з 2022 года, згодна з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з'явілася яшчэ адно важнае свята – Дзень бацькі, які адзначаецца 21 кастрычніка. Гэтыя дзве значныя падзеі аб'яднаны ў Тыдзень бацькоўскай любові, прысвечаны самым дарагім людзям – мамам і татам.
На працягу тыдня супрацоўнікі дзіцячага і юнацкага аддзелаў Віцебскай абласной бібліятэкі правялі для юных чытачоў серыю мерапрыемстваў, напоўненых цяплом, успамінамі і сямейнымі гісторыямі. Рабяты дзяліліся аповядамі аб сваіх бацьках, сямейных традыцыях, успаміналі вясёлыя моманты, праведзеныя разам.
Гульнявы калаж «У што гулялі нашы бацькі» пазнаёміў рабят са мноствам захапляльных гульняў, незнаёмых сучасным дзецям. «Халі-хало», «Гумка», «Джамба», «Гарачая бульба», «Я ведаю пяць імёнаў» – як выявілася, для таго каб весела правесці час і падтрымаць здароўе, дастаткова мець сяброў і добры настрой.
Для старэйшых школьнікаў была падрыхтавана фальклорная замалёўка «Сям'я і сямейныя традыцыі беларусаў», у якой дзеці даведаліся пра народныя абрады і звычаі, якія захаваліся да нашых дзён.
На працягу ўсяго тыдня ў дзіцячым аддзеле дзейнічаў бібліятэчны квілт «Мацярынскае шчасце» і «Мы з татам – сябры», дзе юныя чытачы пакідалі цёплыя словы падзякі, віншаванні і прызнанні ў адрас сваіх бацькоў.
Тыдзень бацькоўскай любові яшчэ раз нагадаў, як важна захоўваць сямейныя традыцыі, дзяліцца цяплом і ўвагай. У абласной бібліятэцы заўсёды знойдзецца месца для шчырых зносін, новых ведаў і творчых адкрыццяў – як для дзяцей, так і для дарослых. Тут кожны можа знайсці занятак па душы, адчуць сябе часткай вялікай культурнай прасторы і правесці час з карысцю.


































