
Інфармацыйная гадзіна «Правапарушэнні непаўналетніх і іх наступствы»
- Details
- Створана 24.10.2025 15:16
Інфармацыйная гадзіна «Правапарушэнні непаўналетніх і іх наступствы», арганізаваная аддзелам прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў для навучэнцаў 7-х класаў сярэдняй школы № 2 імя Ф. Ц. Блахіна, прайшоў 22 кастрычніка ў абласной бібліятэцы.
Падлеткавы ўзрост – гэта перыяд, калі імкненне да самастойнасці, прызнання і самасцвярджэння можа прывесці да неабдуманых учынкаў. Менавіта ў гэты час асабліва важна разумець, дзе праходзіць грань паміж бяскрыўдным свавольствам і правапарушэннем, а таксама ўсведамляць магчымыя наступствы сваіх дзеянняў.
Аб тым, як важна павышаць прававую культуру, развіваць пачуццё адказнасці і зрабіць свядомы выбар на карысць бяспечных і законапаслухмяных паводзін, расказалі госці мерапрыемства – прадстаўнікі праваахоўных органаў.
Арцём Шыбека, старшы інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама, расказаў аб тыповых парушэннях Правілаў дарожнага руху сярод падлеткаў і нагадаў, як важна выконваць меры бяспекі на дарозе. Ён прывёў прыклады рэальных сітуацый і даў практычныя рэкамендацыі, як пазбегнуць небяспечных наступстваў.
Алена Шмідра, інспектар па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў Чыгуначнага раёна г. Віцебска, патлумачыла, якія дзеянні могуць пацягнуць за сабой юрыдычную адказнасць. Асаблівую ўвагу яна ўдзяліла прафілактыцы рызыкоўных паводзін і важнасці своечасовага звароту па дапамогу.
Сустрэча прайшла ў фармаце жывога дыялогу, дазволіўшы школьнікам лепш зразумець важнасць выканання закона і выпрацаваць усвядомленае стаўленне да ўласных паводзін.


































