
Міжнародны праект «Адукацыйная калабарацыя бібліятэк Садружнасці»
- Details
- Створана 21.10.2025 15:39
Міжнародны праект «Адукацыйная калабарацыя бібліятэк Садружнасці» прайшоў з 6 па 19 кастрычніка ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы.
У гэтым годзе партнёрскі праект Россупрацоўніцтва, Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі і Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі сабраў 50 маладых прадстаўнікоў бібліятэчнай супольнасці з васьмі краін: Абхазіі, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана і Паўднёвай Асеціі. Адным з прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь у Праекце стала супрацоўнік нашай бібліятэкі, загадчык аддзела аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў Надзея Грыдзюшка.
Двухэтапная прафесійная праграма, распрацаваная спецыялістамі РДБ пры агульнай каардынацыі комплексу па міжнароднай дзейнасці ў рамках праграмы «Новае пакаленне», завяршылася цырымоніяй падвядзення вынікаў Праекта з уручэннем сертыфікатаў.


































