eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

Восеньскія канікулы ў бібліятэцы

Падчас праекта «Восеньскія канікулы ў бібліятэцы» больш за 400 дзяцей з розных школ Віцебска запоўнілі ўтульныя залы абласной бібліятэкі, дзе іх чакалі пазнавальныя віктарыны і квізы, разнапланавыя экскурсіі і творчыя майстар-класы, а таксама батлеечны спектакль.

Інтэрактыўная экскурсія «Бібліятэка і...» стала сапраўдным адкрыццём для школьнікаў. Разам з супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы юнакі і дзяўчаты наведалі розныя аддзелы бібліятэкі і выконвалі эксклюзіўныя заданні, звязаныя з жыццём і творчасцю Аляксандра Пушкіна. Такі фармат дазволіў паглыбіць веды пра літаратурную спадчыну паэта, пра яго асабістыя гастранамічныя і мастацкія перавагі, а таксама пра сувязь з Віцебскам.

Прэм'ерны паказ батлеечнага спектакля «Дары сэрца» адбыўся ў рамках праекта «Даступна аб вечным: прытчы». Выхаванцы школьных лагераў горада змаглі дакрануцца да мудрасці прытчы, якая вучыць сапраўднай шчодрасці і адкрытасці.

Для віктарыны «Беларусь у маім сэрцы!» аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці падрыхтаваў заданні для тураў «У пошуках беларускіх цудаў» і «Прагулка па Віцебску». Першы праверыў веды аб галоўных сімвалах і славутасцях краіны. Другі тур перанёс удзельнікаў у захапляльнае падарожжа па родным горадзе, дзе яны ўспаміналі яркія старонкі гісторыі і знаёміліся з выдатнымі асобамі, якія праславілі Віцебск. Завяршылася віктарына творчым заданнем – кожны ўдзельнік вырабіў закладку-абярэг з беларускім арнаментам.

Дзіцячы аддзел праводзіў гульнявую праграму «Скарбы дракона». Школьнікі сталі сапраўднымі паляўнічымі за гэтымі дзіўнымі істотамі. Рухомыя гульні, заснаваныя на ведах і знаходлівасці, дазволілі хлопчыкам і дзяўчынкам атрымаць «драконавыя скарбы», выкарыстоўваючы кнігі з фонду бібліятэкі – падручнікі драконазнаўства і энцыклапедыі пра розныя віды драконаў.

Кніжны кот Фаліянт і яго сябры ніколі не даюць сумаваць юным наведвальнікам аддзела рэдкай кнігі. Разам яны падарожнічаюць па бібліятэчных залах, знаёмячы школьнікаў з героямі розных літаратурных твораў. У аддзеле абанемента дзеці дапамагалі прафесару Муру складаць чалавеча-каціны размоўнік, у аддзеле краязнаўства сустракаліся з беларускай паэзіяй у кампаніі ката Якуба, а ў дзіцячым аддзеле хлопцы дапамагалі Кату Вучонаму ўспомніць герояў знакамітых казак. У творчай майстэрні «Вясёлая катавасія» юнакі і дзяўчаты паспяхова справіліся з задачай стварыць Казачнага ката сваімі рукамі.

Але самыя яркія ўражанні атрымалі ўдзельнікі літаратурнага квэста «Краіна Цудаў. Па слядах Алісы». Дзеці перанесліся ў сапраўдную Краіну цудаў, дзе пазнаёміліся з Чырвонай Каралевай, Белым Трусам і Чэшырскім катом. Яны сталі ўдзельнікамі Вар'яцкага чаявання, прайшлі мноства вясёлых выпрабаванняў і расшыфравалі таемнае пасланне. У выставачнай зале «Ex Libris» іх чакала знаёмства з рознымі выданнямі знакамітай казкі Люіса Кэрала. Дзеці ўбачылі, як мяняўся вобраз Алісы і навакольнага яе свету на працягу часу, а таксама даведаліся цікавыя факты з гісторыі стварэння і публікацыі кнігі.

У аддзеле літаратуры па мастацтве тэмай займальных майстар-класаў стала «Ціхае паляванне». Удзельнікі даведаліся, якія грыбы ядомыя, а якія атрутныя і патрабуюць асцярожнасці. На памяць аб гэтым знаёмстве дзеці стварылі незвычайныя вырабы ў змешанай тэхніцы, выкарыстоўваючы паперу і пражу.

Аддзел перыядычных выданняў арганізаваў майстар-класы ў тэхніцы арыгамі. Школьнікі вучыліся працаваць з паперай і фааміранам, праяўляць крэатыўнасць і фантазію, а таксама радавацца вынікам сваёй працы. Пасля заканчэння заняткаў кожны ўдзельнік мог забраць дадому свой уласны выраб – яркі напамін пра канікулы, поўныя творчасці і новыя адкрыцці.

Восень скончылася, наперадзе зіма – самая чароўная пара года. Абласная бібліятэка зноў ужо рыхтуе праграму мерапрыемстваў з захапляльнымі майстар-класамі і цікавымі сустрэчамі з любімымі літаратурнымі героямі. Разам мы будзем ствараць, даследаваць і адчыняць новыя гарызонты ў свеце кніг і творчасці.

 

  • У выставачнай зале «Ex Libris»
    big image
    У выставачнай зале «Ex Libris»
  • У аддзеле літаратуры па мастацтве
    big image
    У аддзеле літаратуры па мастацтве
  • У аддзеле літаратуры па мастацтве
    big image
    У аддзеле літаратуры па мастацтве
  • Творчая майстэрня «Беларусь у маім сэрцы!»
    big image
    Творчая майстэрня «Беларусь у маім сэрцы!»
  • Творчая майстэрня «Вясёлая катавасія»
    big image
    Творчая майстэрня «Вясёлая катавасія»
  • Інтэрактыўная экскурсія «Бібліятэка і…»
    big image
    Інтэрактыўная экскурсія «Бібліятэка і…»
  • Батлеечны спектакль «Дары сэрца»
    big image
    Батлеечны спектакль «Дары сэрца»
  • Школьнікі падчас канікулаў у бібліятэцы
    big image
    Школьнікі падчас канікулаў у бібліятэцы
  • Інтэрактыўная экскурсія «Бібліятэка і…»
    big image
    Інтэрактыўная экскурсія «Бібліятэка і…»
  • Батлеечны спектакль «Дары сэрца»
    big image
    Батлеечны спектакль «Дары сэрца»
  • Батлеечны спектакль «Дары сэрца»
    big image
    Батлеечны спектакль «Дары сэрца»
  • У выставачнай зале «Ex Libris»
    big image
    У выставачнай зале «Ex Libris»
  • Школьнікі вывучаюць тэхніку арыгамі
    big image
    Школьнікі вывучаюць тэхніку арыгамі
  • Творчая майстэрня «Беларусь у маім сэрцы!»
    big image
    Творчая майстэрня «Беларусь у маім сэрцы!»
  • Школьнікі падчас канікулаў у бібліятэцы
    big image
    Школьнікі падчас канікулаў у бібліятэцы
  • Школьнікі вывучаюць тэхніку арыгамі
    big image
    Школьнікі вывучаюць тэхніку арыгамі
  • Творчая майстэрня «Беларусь у маім сэрцы!»
    big image
    Творчая майстэрня «Беларусь у маім сэрцы!»
  • Школьнікі вывучаюць тэхніку арыгамі
    big image
    Школьнікі вывучаюць тэхніку арыгамі
  • Школьнікі вывучаюць тэхніку арыгамі
    big image
    Школьнікі вывучаюць тэхніку арыгамі
  • Школьнікі падчас канікулаў у бібліятэцы
    big image
    Школьнікі падчас канікулаў у бібліятэцы
  • Творчая майстэрня «Вясёлая катавасія»
    big image
    Творчая майстэрня «Вясёлая катавасія»
  • Школьнікі падчас канікулаў у бібліятэцы
    big image
    Школьнікі падчас канікулаў у бібліятэцы
  • Школьнікі падчас канікулаў у бібліятэцы
    big image
    Школьнікі падчас канікулаў у бібліятэцы
  • Творчая майстэрня «Вясёлая катавасія»
    big image
    Творчая майстэрня «Вясёлая катавасія»