
«Быць – гэта добра! Жыць – добра!»: сустрэча з архімандрытам Савам (Мажука)
- Details
- Створана 12.11.2025 15:50
Віцебская абласная бібліятэка працягвае цыкл сустрэч у межах Ефрасіннеўскіх дзён, даючы чытачам магчымасць сустрэцца з прадстаўнікамі духавенства Беларускага экзархата.
Каб дакрануцца да духоўнай спадчыны святой Еўфрасінні Полацкай і абмеркаваць актуальныя духоўныя тэмы, 11 лістапада ў бібліятэку прыйшлі многія прыхільнікі пісьменніцкага таленту архімандрыта Савы (Мажука), насельніка гомельскага Свята-Мікольскага манастыра.
Айцец Сава (Мажука) з уласцівым яму пачуццём гумару разважаў аб вельмі глыбокіх і няпростых рэчах: аб тым, што навучыцца любіць іншых можна толькі палюбіўшы сябе, і пра тое, чаму не варта баяцца ўпасці ў нарцысізм і сябелюбства. Бо дарогу адольвае ідучы: абраўшы гэты шлях, неабходна працаваць, паколькі прайсці яго без намаганняў немагчыма. Кахаць – гэта праца, сябраваць – праца, жыць, а тым больш жыць з радасцю, – таксама праца.
Студэнты Віцебскай духоўнай семінарыі, навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага каледжа электратэхнікі і Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа, а таксама астатнія наведвальнікі бібліятэкі не толькі ўважліва слухалі выступленне архімандрыта Савы, але і актыўна задавалі пытанні, якія іх цікавілі, і на якія атрымалі грунтоўныя адказы.
Для чытачоў, якія жадаюць паглыбіць свае веды і цікавяцца тэмай сустрэчы, аддзел абанемента падрыхтаваў выставу твораў архімандрыта Савы, прадстаўленых у бібліятэчным фондзе.
Гутарка аказалася незвычайна жывой і цёплай, якая прайшла ў прыемнай атмасферы прыязнасці і радасці, чаму нямала спрыялі пачуццё гумару і выкладчыцкія здольнасці архімандрыта Савы.


































