
Інтэрактыўнае чытанне кнігі Соф'і Бугаёвай «Спадарыня Злюка»
- Details
- Створана 14.11.2025 14:11
Інтэрактыўнае чытанне кнігі Соф'і Бугаёвай «Спадарыня Злюка», прысвечанае размове аб вечных каштоўнасцях – дабрыні і зле, адбылося ў абласной бібліятэцы 13 лістапада. Удзельнікамі мерапрыемства сталі чацвёртакласнікі сярэдняй школы № 31 імя В. З. Харужай.
Дзеці не толькі пазнаёміліся з творам, але і абмеркавалі характары герояў. Яны разважалі аб учынках галоўнай гераіні, аб пачуццях іншых персанажаў і прыйшлі да высновы, што злосць і грубіянства не робяць чалавека шчаслівым, а дабро заўсёды мацней.
У гульнявой форме школьнікі вызначалі міміку добрага і злога чалавека, а затым намалявалі ўласны «добры партрэт». Завяршыўся занятак творчай майстэрняй, дзе дзеці зрабілі яскравыя папяровыя аплікацыі.
Мерапрыемства прайшло весела і займальна, падарыўшы ўдзельнікам станоўчыя эмоцыі і новыя думкі аб тым, як важна быць добрым.


































