
Адкрыццё выставы «Мы ў бяспецы»
- Details
- Створана 21.11.2025 15:40
Яркае тэатралізаванае адкрыццё выставы «Мы ў бяспецы», дзе прадстаўлены работы выхаванцаў дзіцячага сада № 78 горада Віцебска, адбылося 20 лістапада ў дзіцячым аддзеле абласной бібліятэкі.
У сваіх малюнках юныя мастакі паказалі людзей смелых і адказных прафесій – міліцыянераў, пажарных, урачоў і ваенных. Гэтыя героі кожны дзень сутыкаюцца з цяжкасцямі, ратуюць жыцці і дапамагаюць людзям, праяўляючы мужнасць і самаахвярнасць.
Каб лепш зразумець значнасць гэтых прафесій, рабяты ўдзельнічалі ў інтэрактыўных гульнях і віктарынах. Яны абмяркоўвалі правілы бяспекі, вучыліся адрозніваць правільныя і рызыкоўныя паводзіны, а галоўнае – усведамлялі, што клопат пра сябе і навакольных пачынаецца з простых і зразумелых дзеянняў.
Такія мерапрыемствы дапамагаюць дзецям і дарослым задумацца аб важнай тэме бяспекі і фарміруюць у дашкольнікаў першыя веды і навыкі, неабходныя для ўпэўненых і бяспечных паводзін у паўсядзённым жыцці.


































