
Вечар-прысвячэнне «Так, мы жывем, не забываючы…»
- Details
- Створана 26.11.2025 12:50
Памятны вечар-прысвячэнне «Так, мы жывем, не забываючыся...», прымеркаваны да 110-годдзя з дня нараджэння Канстанціна Міхайлавіча Сіманава – выдатнага савецкага пісьменніка, паэта, драматурга і грамадскага дзеяча, прайшоў 25 лістапада ў Віцебскай абласной бібліятэцы.
Мерапрыемства, падрыхтаванае супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы, аб'яднала людзей розных узростаў, якія цікавяцца спадчынай вялікага літаратара.
Госці вечара пачулі творы Сіманава, пазнаёміліся з яго біяграфіяй і фактамі гераічнай дзейнасці падчас Вялікай Айчыннай вайны. Атмасферу сустрэчы ўпрыгожылі яркія харэаграфічныя нумары і мастацкае выкананне вершаў, падрыхтаваныя навучэнцамі Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў.
Прагучалі лепшыя ўзоры паэзіі аўтара, якія здзіўляюць сілай духу, глыбінёй думкі і шчырасцю перажыванняў.
Сярод удзельнікаў вечарыны былі навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа, медыцынскага каледжа імя акадэміка І. П. Антонава, школьнікі сярэдняй школы № 2 імя Ф. Ц. Блахіна, а таксама шматлікія чытачы і госці бібліятэкі. Кожны змог не толькі даведацца пра новае, але і адчуць сувязь пакаленняў праз духоўную спадчыну вялікага пісьменніка.
Вечарына стала праявай павагі да творчасці і гераізму Канстанціна Сіманава, а таксама важным крокам у фарміраванні ў моладзі патрыятычнай свядомасці і духоўных каштоўнасцей. Спалучэнне літаратуры, музыкі і танца стварыла насычаную эмацыйную атмасферу, якая натхняе на разважанні аб гераічным мінулым і аб адказнасці за будучыню.


































