
Гадзіна прававой інфармацыі «Актуальна, дакладна і даступна»
- Details
- Створана 28.11.2025 13:59
Гадзіна прававой інфармацыі «Актуальна, дакладна і даступна» для студэнтаў кафедры правазнаўства і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Віцебскага філіяла Міжнароднага універсітэта «МІПСА» прайшла 26 лістапада ў абласной бібліятэцы. Мерапрыемства было прымеркавана да Сусветнага дня інфармацыі.
Гэта свята штогод нагадвае аб значнасці інфармацыйных рэсурсаў і тэхналогій для сучаснага грамадства. Бібліятэка ж традыцыйна выступае правадніком ведаў – няхай гэта будуць друкаваныя выданні ці электронныя базы даных.
Студэнты пазнаёміліся з работай аддзела прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў; даведаліся пра магчымасці доступу да нарматыўных дакументаў і прававых баз даных і атрымалі інфармацыю пра сучасныя электронныя сістэмы і рэсурсы бібліятэкі.
Мерапрыемства стала важным крокам у фармаванні прававой культуры і паказала, што бібліятэка застаецца надзейнай крыніцай актуальнай і дакладнай інфармацыі.


































