
Лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова «Пра што нам расказвае музыка»
- Details
- Створана 28.11.2025 14:10
Лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова, прысвечаная двум выдатным кампазітарам – Ёзафу Гайдну і Людвігу ван Бетховену, адбылася 27 лістапада ў аддзеле літаратуры па мастацтве ў рамках бібліятэчнага праекта «Музыка для ўсіх».
Уявіце сабе: Вена, канец XVIII стагоддзя. Сустракаюцца два генія – майстар Ёзаф Гайдн і малады, амбіцыйны Людвіг ван Бетховен. Што іх звязвае? Вучнёўства, сяброўства, суперніцтва? Як уплыў Гайдна дапамог Бетховену здзейсніць рэвалюцыю ў музыцы?
Аляксандр Віктаравіч расказаў пра час, у якім жылі і тварылі кампазітары, а таксама пра культурныя і музычныя традыцыі, якія аказалі ўплыў на іх творы.
Падчас мерапрыемства былі выкананы творы Ёзафа Гайдна (Саната мі-мінор), Людвіга ван Бетховена (Саната № 14 у трох частках).


































