
Конкурсная праграма «Усе мы розныя, але ўсе мы разам»
- Details
- Створана 02.12.2025 08:57
Конкурсная праграма «Усе мы розныя, але ўсе мы разам», прымеркаваная да Міжнароднага дня інвалідаў, прайшла 29 лістапада ў абласной бібліятэцы.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены клуба «Востраў надзеі» і наведвальнікі аддзяленняў сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў Чыгуначнага і Кастрычніцкага ТЦСАН г. Віцебска.
Для гасцей былі падрыхтаваны спецыяльныя творчыя гульні, якія ўлічваюць асаблівасці ўдзельнікаў. Яны садзейнічалі развіццю творчага патэнцыялу, камунікатыўных навыкаў і дробнай маторыкі.
Атмасфера сустрэчы была цёплай і сяброўскай. Удзельнікі актыўна ўключаліся ў гульнявы працэс, дэманстравалі свае здольнасці, знаходлівасць і крэатыўнасць.
Сустрэча ў абласной бібліятэцы стала яскравай падзеяй, падарыўшы людзям з абмежаванымі магчымасцямі магчымасць правесці час цікава, карысна і з задавальненнем.


































