eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

Лабараторыя поспеху: газета «Витебские вести»

У сучасную эпоху, калі інтэрнэт і сацыяльныя сеткі адыгрываюць найважнейшую ролю ў інфармацыйнай прасторы, многія лічаць, што традыцыйная прэса паступова саступае на другі план. Аднак газета «Витебские вести» дэманструе адваротнае: яна прайшла доўгі шлях развіцця, захавала сваю актуальнасць і паспяхова адаптавалася да новых умоў, сумяшчаючы правераныя часам традыцыйныя метады з сучаснымі тэхналогіямі.

У рамках праекта «Лабараторыя поспеху» 2 снежня адбылася займальная сустрэча з прадстаўнікамі абласной газеты «Витебские вести». Навучэнцы сярэдняй школы № 11 імя М. М. Бахціна атрымалі ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з адной са старэйшых і найбольш аўтарытэтных рэгіянальных газет Беларусі.

У рамках мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі правялі гістарычны квіз, асноўная мэта якога – не толькі праверыць веды ўдзельнікаў, але і пазнаёміць маладых людзей з цікавымі фактамі з гісторыі друкаваных выданняў, а таксама з этапамі станаўлення «Витебских вестей» з моманту заснавання ў 1917 годзе і іх далейшай трансфармацыяй да сённяшняга дня.

Намеснік галоўнага рэдактара Юлія Новікава падрабязна расказала пра тое, як сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі мяняюць працу ў рэдакцыі. Яна адзначыла, што выкарыстанне нейрасетак дазваляе значна паскорыць працэсы падрыхтоўкі матэрыялаў, павысіць іх якасць і забяспечыць больш дакладную адпаведнасць сучасным патрабаванням аўдыторыі.

Школьнікам былі прадэманстраваны найбольш цікавыя праекты, створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту. Госця падкрэсліла, што нейрасеткі не змогуць поўнасцю замяніць работу чалавека, калі імкнуцца да прафесіяналізму і якасці ў сваёй сферы.

Юлія Аляксандраўна распавяла, што сёння рэдакцыя «Витебских вестей» – буйны медыяхолдынг, які ўключае аднайменную газету, раённыя выданні «Гарадоцкі веснік» і «Кліч Радзімы», кругласутачнае сеткавае выданне vitvesti.by. Таксама ў структуру ўваходзіць Медыяцэнтр Віцебскай вобласці, які служыць пляцоўкай для канструктыўнага дыялогу паміж органамі ўлады, установамі і прадпрыемствамі рэгіёна са СМІ.

Ужо некалькі гадоў функцыянуе Медыялабараторыя, якая дае падлеткам унікальную магчымасць пазнаёміцца з асновамі журналісцкага майстэрства, атрымаць практычныя навыкі ў сферы медыя і падрыхтавацца да паступлення ў профільныя ВНУ.

Карэспандэнт Елізавета Дзяткоўская ўсяго некалькі месяцаў працуе ў рэдакцыі пасля заканчэння ўніверсітэта, але за гэты кароткі час у маладога спецыяліста ўжо ёсць чым падзяліцца з удзельнікамі сустрэчы. Яна расказала пра свае першыя крокі ў прафесійнай кар'еры і пра ўдзел у цікавых праектах, дзякуючы якім змагла значна пашырыць свой прафесійны вопыт.

Рэдактар аддзела інтэрнэт-праектаў Яна Волкава ў сваю чаргу падзялілася ўласнымі сакрэтамі штодзённай работы. Яна падкрэсліла важнасць крэатыўнага падыходу да сваёй работы і пастаяннага пошуку новых фарматаў падачы інфармацыі.

Такая насычаная і змястоўная сустрэча не толькі пазнаёміла школьнікаў са структурай і сучаснымі напрамкамі работы рэдакцыі «Витебских вестей», але і дала ім каштоўныя веды. Моладзь даведалася, як інавацыйныя тэхналогіі і актыўнае ўзаемадзеянне з аўдыторыяй дапамагаюць рэалізоўваць ідэі ў галіне масавых камунікацый, а таксама зразумелі важнасць захавання прафесійных стандартаў у эпоху лічбавых перамен.

 

  • Падчас мерапрыемства
    big image
    Падчас мерапрыемства
  • Спікеры мерапрыемства
    big image
    Спікеры мерапрыемства
  • Юлія Новікава
    big image
    Юлія Новікава
  • Падчас мерапрыемства
    big image
    Падчас мерапрыемства
  • Падчас мерапрыемства
    big image
    Падчас мерапрыемства
  • Спікеры мерапрыемства
    big image
    Спікеры мерапрыемства
  • Елізавета Дзяткоўская
    big image
    Елізавета Дзяткоўская
  • Падчас мерапрыемства
    big image
    Падчас мерапрыемства
  • Падчас мерапрыемства
    big image
    Падчас мерапрыемства
  • Юлія Новікава
    big image
    Юлія Новікава
  • Падчас мерапрыемства
    big image
    Падчас мерапрыемства