
Бясплатная кансультацыя натарыуса
- Details
- Створана 05.12.2025 09:46
Індывідуальнае кансультаванне па натарыяльных пытаннях прайшло 4 снежня ў абласной бібліятэцы. Аддзел прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў арганізаваў для чытачоў сустрэчу з натарыусам Маяй Грэнь.
Парады і рэкамендацыі па пытаннях афармлення спадчыны, падзелу маёмасці, дарэння зямельных участкаў, нерухомай маёмасці дапамаглі разабрацца ў складаных юрыдычных пытаннях.


































