eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

Калекцыі эпохі ў фондах архіва кінафотафонадакументаў

Сустрэча з Андрэем Ганчаром, дырэктарам Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, адбылася 5 снежня ў абласной бібліятэцы.

Навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага каледжа электратэхнікі, супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці і чытачы бібліятэкі пазнаёміліся з адзіным у рэспубліцы сховішчам аўдыёвізуальных дакументаў і адным з найбуйнейшых збораў унікальных кінафотафонадакументаў, якія з'яўляюцца бясцэннымі сведчаннямі значных падзей у гісторыі развіцця Беларусі з канца ХІХ стагоддзя.

Гісторыя архіва пачалася 29 сакавіка 1941 года са стварэння Цэнтральнага дзяржаўнага архіва фотафанакінадакументаў БССР. Асноўная дзейнасць пачалася пасля вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Важную частку фонду складае аб'ёмны архіў значных дакументаў эпохі БССР, калі асаблівая ўвага надавалася іх архіваванню і захаванню матэрыялаў, якія асвятляюць гістарычныя падзеі.

У 1986 годзе ў Дзяржынску быў узведзены асобны будынак для архіва. Асаблівыя ўмовы захоўвання звязаны перш за ўсё з бяспекай захоўвання кінастужкі. Сёння стварэнне лічбавых копій кожнага кінафотафонадакумента дазваляе не толькі захаваць іх, але і значна пашырыць доступ да інфармацыі, якая змяшчаецца ў іх. Гэта задача выконваецца шляхам вырабу копій з беражлівай колера- і аўдыёкарэкцыяй і выпраўленнем фізічных пашкоджанняў.

Андрэй Мікалаевіч расказаў, што ў фондзе архіва налічваецца больш за 500 кінафільмаў пра Віцебск. Некаторыя фрагменты з іх былі паказаны гасцям сустрэчы. У прыватнасці, фільм 1970 года пра развіццё горада з выкарыстаннем хронікі пачатку XX стагоддзі. У ім дэманструюцца кадры з вуліцамі горада 7 лістапада 1918 года, па якіх ідуць жыхары з транспарантамі, створанымі Маркам Шагалам.

Хроніка дэманструе пачатак працы такіх прадпрыемстваў, як фабрыка «Знамя індустрыялізацыі», новы панчошна-шкарпэткавы камбінат КІМ, ільнопрадзільная фабрыка і адзіная ў СССР ачковая фабрыка. Удзельнікі сустрэчы таксама ўбачылі, як забудоўваўся раён Маркаўшчына – узводзіліся новыя жылыя дамы, школа і лазня.

Андрэй Мікалаевіч падзяліўся таксама цікавымі фактамі пра ўнікальныя экспанаты, якія захоўваюцца ў архіве. Гэта, напрыклад, фатаграфія дзвюх прыбраных жанчын без указання даты здымкі, аднак эксперты ўстанавілі, што фота зроблена ў сярэдзіне 1860-х гадоў. Асаблівую цікавасць выклікае вінілавая пласцінка з вальсам «Кракавяк», датаваная 1905 годам.

Для больш падрабязнага знаёмства з фондам архіва створаны YouTube-канал, на якім супрацоўнікі расказваюць пра калекцыі, размяшчаюць хроніку і паказваюць відэаматэрыялы. Важнае месца займаюць сумесныя праекты з Белтэлерадыёкампаніяй, у эфіры якой дэманструюцца падборкі з хронікі, сугучныя бягучым падзеям, памятным датам і актуальнай тэматыцы.

Андрэй Ганчар пажадаў усім удзельнікам сустрэчы імкнуцца да таго, каб асабістыя і прафесійныя дасягненні і поспехі былі зафіксаваны ў розных інфармацыйных фарматах і сталі часткай архіва кінафотафонадакументаў як сведчанне гістарычнага і культурнага развіцця беларускага грамадства.

 

  • Таццяна Адамян, Андрэй Ганчар, Таццяна Буевіч і супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці
    big image
    Таццяна Адамян, Андрэй Ганчар, Таццяна Буевіч і супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці
  • Андрэй Ганчар
    big image
    Андрэй Ганчар
  • Удзельнікі сустрэчы
    big image
    Удзельнікі сустрэчы
  • Удзельнікі сустрэчы
    big image
    Удзельнікі сустрэчы
  • Андрэй Ганчар
    big image
    Андрэй Ганчар
  • Удзельнікі сустрэчы
    big image
    Удзельнікі сустрэчы
  • Удзельнікі сустрэчы
    big image
    Удзельнікі сустрэчы
  • Таццяна Адамян, Андрэй Ганчар, Таццяна Буевіч і навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага каледжа электратэхнікі
    big image
    Таццяна Адамян, Андрэй Ганчар, Таццяна Буевіч і навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага каледжа электратэхнікі
  • Андрэй Ганчар
    big image
    Андрэй Ганчар