
Урачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў выставы «Таленты шчырых сэрцаў»
- Details
- Створана 08.12.2025 13:15
Урачыстае мерапрыемства «Таленты шчырых сэрцаў», прысвечанае ўзнагароджанню ўдзельнікаў выставы творчых работ людзей з абмежаванымі магчымасцямі па зроку, прайшло 6 снежня ў абласной бібліятэцы.
Экспазіцыя выставы здзівіла гасцей сваёй разнастайнасцю і высокім узроўнем выканання: вытанчаныя шалі і сурвэткі, вышытыя з філіграннай дакладнасцю; яркія карціны, выкананыя ў розных тэхніках і арыгінальныя вырабы з бісеру і пацерак.
Кожная работа была створана з любоўю і ўвагай да дэталяў. Аўтары праявілі вялікі талент і творчы патэнцыял, падарыўшы гледачам унікальныя творы мастацтва.
Удзельнікаў і гасцей прывітаў старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» Андрэй Кавалёў, які ўручыў членам таварыства Ганаровыя граматы за актыўны ўдзел у жыцці аб'яднання.
Святочная атмасфера працягнулася канцэртам, у якім прагучалі вершы і песні ў выкананні творчых калектываў і салістаў унітарнага прадпрыемства «Элект» і Віцебскай абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ». Музычныя нумары стварылі атмасферу радасці і натхнення, а выступленні таленавітых артыстаў даставілі гледачам вялікае задавальненне.


































