
Віртуальная выстава «Інклюзіўная адукацыя: замежны вопыт»
- Details
- Створана 08.12.2025 14:16
Віцебская абласная бібліятэка прапануе ўвазе педагогаў тэматычную падборку выданняў, прысвечаных развіццю інклюзіўнай адукацыі ў розных краінах свету.
Матэрыялы раскрываюць сучасныя падыходы да навучання дзяцей з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі, дэманструюць паспяховы вопыт укаранення інклюзіўных практык і дапамагаюць зразумець, як ствараюцца роўныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
Падборка будзе карысна педагогам і выхавацелям, якія працуюць у школах і дзіцячых садах; студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, якія навучаюцца па педагагічных напрамках; сацыяльным работнікам, уцягнутым у падтрымку дзяцей з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі і іх сем'яў.
Выданні дапамогуць пашырыць прафесійныя веды, пазнаёмяць з міжнародным вопытам і дадуць практычныя рэкамендацыі па стварэнні камфортнага і даступнага адукацыйнага асяроддзя.


































