
Лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова «Пра што нам расказвае музыка»
- Details
- Створана 09.02.2026 15:24
27 студзеня споўнілася 82 гады са дня поўнага вызвалення Ленінграда ад блакады. У канцы студзеня 1944 г. завяршылася поўнае вызваленне горада ад варожай аблогі, якое стала пераломнай падзеяй Вялікай Айчыннай вайны.
Горад вытрымаў у аблозе 872 дні – гэта самы працяглы і трагічны прыклад супраціву блакады ў сусветнай гісторыі.
У гонар памятнай даты ў аддзеле літаратуры па мастацтве адбылася музычная лекцыя. Кампазітар Аляксандр Іваноў расказаў аб трагічных і гераічных старонках гісторыі горада. Асаблівая ўвага была нададзена творчасці кампазітара Барыса Іванавіча Цішчанкі і яго сімфоніі «Хроніка блакады». Гэта магутнае і пранізлівае музычнае палатно, прысвечанае трагічным падзеям блакады Ленінграда. Створаная ў памяць аб гераічным подзвігу ленінградцаў, сімфонія не проста расказвае гісторыю пакут і нягод, але і апявае нязломную волю да жыцця, мужнасць і веру ў перамогу.
Удзельнікі мерапрыемства змаглі не толькі даведацца пра цікавыя факты, але і адчуць сілу музыкі, здольнай гаварыць пра самыя страшныя і самыя светлыя старонкі гісторыі.
Лекцыя стала каштоўным укладам у разуменне творчасці Барыса Цішчанкі і яго ролі ў музычнай культуры.
Дзякуем усім, хто далучыўся да нас у гэты важны дзень памяці!


































