
Актуальная размова «Пажар лягчэй папярэдзіць»
- Details
- Створана 10.02.2026 09:29
Актуальная размова «Пажар лягчэй папярэдзіць» для вучняў сярэдняй школы № 2 імя Ф. Ц. Блахіна адбылася 29 студзеня ў абласной бібліятэцы.
З удзельнікамі праекта «Правазнайка» мерапрыемства правяла Таццяна Барысевіч, супрацоўнік цэнтра прапаганды бяспекі жыццядзейнасці Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.
Асноўнай мэтай сустрэчы стала павышэнне ўзроўню бяспекі і развіццё навыкаў рэагавання на надзвычайныя сітуацыі. Дзеці абмяркоўвалі патэнцыйныя небяспечныя сітуацыі і правілы паводзін пры іх узнікненні. Інтэрактыўны фармат заняткаў садзейнічаў засваенню важных правілаў бяспекі.
Напрыканцы сустрэчы юнакі і дзяўчаты атрымалі тэматычныя памяткі з рэкамендацыямі па прадухіленні пажараў і дзеяннях у экстраных сітуацыях.


































