
Інтэлектуальны рынг: калі веды становяцца мастацтвам
- Details
- Створана 10.02.2026 09:39
У рамках бібліятэчнага праекта «Разам!» 29 студзеня ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася другая інтэрактыўна-пазнавальная гульня «Інтэлектуальны рынг» з удзелам людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя па зроку.
Сем каманд з Віцебска, Полацка, Оршы, Глыбокага і Чашнікаў уступілі ў разумовы паядынак, пазмагаючыся ў васьмі займальных раундах, якія ахапілі мастацтва, літаратуру, гісторыю, навуку і культуру.
Па выніках напружанай барацьбы трыумфатарам стала каманда «РеВит» з Віцебска, удастоеная Дыплома I ступені. Дыпломы II і III ступені атрымалі каманды «Шестое измерение» (г. Віцебск) і «Очевидное невероятное» (г. Орша). Астатнія каманды павезлі з сабой дыпломы за актыўны ўдзел як сведчанні іх волі да перамогі і прагі ведаў.
Але «Інтэлектуальны рынг» не абмежаваўся толькі дэманстрацыяй эрудыцыі. Творчая праграма ператварыла мерапрыемства ў сапраўдны фестываль талентаў, душэўнай прыгажосці і бязмежных магчымасцей чалавека. Праніклівыя вершы, вакальныя і музычныя нумары – кожнае выступленне суправаджаўся апладысментамі.


































