
Дыялог і супрацоўніцтва: справаздачны сход прафсаюза работнікаў абласной бібліятэкі
- Details
- Створана 10.02.2026 16:14
Справаздачны сход пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму адбыўся 4 лютага ў абласной бібліятэцы.
На парадак дня былі вынесены пытанні аб выніках работы за справаздачны перыяд, аб выкананні калектыўнай дамовы, аб планаванні работы прафсаюзнай арганізацыі на 2026 год.
Са справаздачным дакладам аб асноўных напрамках работы прафсаюзнага камітэта і ключавых мерапрыемствах за перыяд з 5 лютага 2025 года па 3 лютага 2026 года выступіла старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Вольга Лебедзева.
Таксама падчас сходу быў заслуханы даклад старшыні рэвізійнай камісіі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Рэгіны Самахвалавай.
У рабоце сходу прыняла ўдзел старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена Сабірава. Алена Аляксандраўна высока ацаніла дзейнасць пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі бібліятэкі, зрабіла акцэнт на важных напрамках дзейнасці прафсаюзаў у 2026 годзе.
З боку наймальніка перад прысутнымі выступіла намеснік дырэктара бібліятэкі Вольга Камендантава. Яна адзначыла высокі ўзровень сацыяльна-партнёрскіх адносін паміж наймальнікам і прафсаюзам, плённую дзейнасць прафсаюзнага актыву.
Удзельнікі сходу адобрылі работу прафсаюзнага камітэта за справаздачны перыяд, зацвердзілі справаздачу рэвізійнай камісіі, план работы прафсаюзнага камітэта на 2026 год. Быў удакладнены каштарыс даходаў і расходаў пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі на 2025 год і зацверджана справаздача аб яе выкананні, а таксама зацверджаны каштарыс даходаў і расходаў пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі на 2026 год.


































