
Дыялогавая пляцоўка «Жанчына і дзяржава: уклад у развіццё Беларусі»
- Details
- Створана 11.02.2026 09:04
У Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна адбылася дыялогавая пляцоўка «Жанчына і дзяржава: уклад у развіццё Беларусі», прысвечаная пытанням грамадскага развіцця і ролі жанчын у сучасным беларускім грамадстве.
З дакладам выступіла старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і Алена Сабірава. У сваім выступленні яна падкрэсліла значнасць укладу жанчын ва ўмацаванне беларускай дзяржавы, развіццё культурнай і спартыўнай сферы, а таксама ў фарміраванне каштоўнасцей, заснаваных на традыцыях і духоўнай спадчыне народа.
Алена Аляксандраўна адзначыла значэнне інфармацыйных рэсурсаў прафсаюза, якія дапамагаюць быць у курсе апошніх навін як рэгіянальнага, так і рэспубліканскага ўзроўню.
Удзельнікі сустрэчы даведаліся аб механізмах атрымання фінансавых кампенсацый і магчымасцях прымянення заканадаўства для паляпшэння ўмоў працы.
Магчымасці аздараўлення членаў абласнога прафсаюза зацікавілі бібліятэкараў, якія імкнуцца падтрымліваць сваё здароўе. Для іх арганізуюцца санаторна-курортныя пуцёўкі і спартыўныя мерапрыемствы.
Члены прафсаюза маюць унікальныя магчымасці для падарожжаў і адпачынку, што садзейнічае не толькі асабістаму развіццю, але і ўмацаванню культурных сувязей.
Дыялогавая пляцоўка стала важнай падзеяй для ўдзельнікаў, дазволіўшы абмеркаваць актуальныя пытанні раўнапраўя, лідарства і пашырэння магчымасцей жанчын у розных сферах жыцця Беларусі.


































