
Абласны Савет дырэктараў публічных бібліятэк вобласці
- Details
- Створана 11.02.2026 13:46
10 лютага на базе Віцебскай абласной бібліятэкі прайшло пасяджэнне Савета дырэктараў публічных бібліятэк вобласці. У ходзе мерапрыемства былі разгледжаны ключавыя пытанні развіцця бібліятэчнай сферы.
З дакладамі выступілі прадстаўнікі органаў улады і кіраўнікі бібліятэк. Галоўны спецыяліст аддзела работы арганізацый сферы культуры ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Зоя Гукава асвятліла праблемныя пытанні камплектавання бібліятэчных фондаў і выканання планавых паказчыкаў. Аналіз бюджэтнага фінансавання на ўтрыманне бібліятэк вобласці ў 2025 годзе прадставіла загадчык сектара планава-эканамічнай работы ўпраўлення культуры Святлана Спірыдонава.
Дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян падвяла вынікі работы за мінулы год і пазначыла стратэгічныя напрамкі развіцця на перспектыву. Аб магчымасцях прымянення штучнага інтэлекту ў бібліятэчнай дзейнасці распавяла Алена Бабіч, метадыст аддзела інфармацыйна-аналітычнай работы Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Ларыса Дорагава, дырэктар рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Віцебскай вобласці, праінфармавала аб удзеле публічных цэнтраў прававой інфармацыі ў рэгіянальнай рабоце па прававой асвеце грамадзян.
Асобны блок пасяджэння быў прысвечаны пытанням выканання заканадаўства. Галоўны дзяржаўны падатковы інспектар упраўлення падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі МПЗ па Віцебскай вобласці Алена Кароль і старшы пракурор аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Кацярына Несцярэнка нагадалі кіраўнікам бібліятэчных сістэм аб іх адказнасці ў падатковай і антыкарупцыйнай сферах.
На пасяджэнні таксама адбыўся абмен паспяховым вопытам. Сваімі напрацоўкамі падзяліліся прадстаўнікі бібліятэк, прызнаных лепшымі па выніках мінулага года: дырэктар Лёзненскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Марына Бондарава і загадчык Чашніцкай дзіцячай бібліятэкай імя Я. Журбы Святлана Падалец. Аб міжнароднай дзейнасці бібліятэк г. Наваполацка распавяла Алена Сільваненка, загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы горада.
Акрамя таго, загадчык аддзела бібліятэказнаўства Надзея Мелькіна надала ўвагу пытанням рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Культурная прастора» на 2026–2030 гады.


































