
Оn-line выстава «Мелодыя маёй душы»
- Details
- Створана 19.02.2026 15:00
Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй незвычайнасцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай.
Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забываць сваю мову. Наша родная мова – беларуская – вельмі прыгожая і вельмі меладычная. Яна – нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі; яна цёплая, як матуліна пяшчота! Мова... Яе, як і Радзіму, трэба любіць і паважаць, берагчы і ахоўваць.
Прадстаўляем вашай увазе on-line выставу аудыякніг «Мелодыя маёй душы», якая прысвечана Дню роднай мовы. У падборку ўвайшлі вядомыя творы беларускіх пісьменнікаў, азнаёміцца з якімі можна ў аддзеле прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў.


































