
Адзіны дзень інфармавання
- Details
- Створана 19.02.2026 15:50
Адзіны дзень інфармавання «Абарончая моц беларускага войска і патрыятызм у сучасных умовах» прайшоў у абласной бібліятэцы 19 лютага.
Адкрываючы дыялог, дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Таццяна Адамян падкрэсліла асаблівую ролю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні абароны нашай краіны ад знешніх і ўнутраных пагроз нацыянальнай бяспецы.
Члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы Вольга Камендантава і Ірына Наварэнка пазначылі ключавыя аспекты забеспячэння нацыянальнай бяспекі, а таксама важнасць грамадзянскасці і патрыятызму як асновы стабільнасці грамадства і дзяржавы.
Сёння ў Беларусі створана кампактнае, мабільнае, прафесійна падрыхтаванае і добра аснашчанае войска, прыярытэтнымі задачамі якога з'яўляюцца недапушчэнне ўцягвання Беларусі ў вайну, адаптацыя Узброеных Сіл да любых сітуацый і павышэнне абараназдольнасці краіны.
Супрацоўнікі аддзелаў абанемента, прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў, агульнай чытальнай залы і дзіцячага аддзела падрыхтавалі тэматычныя выставы, дзе чытачы розных узростаў могуць падрабязна азнаёміцца з мастацкай і дакументальнай літаратурай, нарматыўнымі дакументамі і перыядычнымі выданнямі патрыятычнай тэматыкі.


































