
«Аб доблесці, аб подзвігах, аб славе…»: урокі мужнасці ад бібліятэкі
- Details
- Створана 24.02.2026 08:49
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі абласной бібліятэкі выйшлі за межы звыклых чытальных залаў.
Для навучэнцаў сярэдніх школ была падрыхтавана і праведзена серыя насычаных інтэрактыўных заняткаў, прысвечаных святу сапраўдных мужчын.
Галоўнай мэтай сустрэч стала не проста выкладанне гістарычных фактаў, а выхаванне шчырага пачуцця патрыятызму і гонару за сваю краіну. Бібліятэкары сектара перыядычных выданняў расказалі школьнікам пра шматвяковыя традыцыі свята і пра тое, які глыбокі сэнс укладзены ў дату 23 лютага. Бо мужнасць і гераізм – гэта не словы з падручнікаў, тысячы лёсаў воінаў, якія на працягу стагоддзяў абаранялі наш спакой і незалежнасць.
Заняткі прайшлі ў інтэрактыўным фармаце: удзельнічаючы ў віктарынах, рабяты спаборнічалі ў веданні гісторыі беларускага войска, актыўна разважалі аб тым, якімі якасцямі павінен валодаць сучасны абаронца, а гульнявыя элементы дазволілі замацаваць атрыманыя веды ў азартнай і займальнай форме.
У творчай майстэрні ўсе ўдзельнікі праявілі фантазію і творчы падыход, ствараючы святочныя паштоўкі сваімі рукамі. Гэтыя ўнікальныя віншаванні рабяты забралі дадому, каб уручыць сваім татам, дзядулям і братам – тым, хто з'яўляецца для іх прыкладам мужнасці і надзейнай апорай.


































