
Бясплатная кансультацыя натарыуса
- Details
- Створана 25.02.2026 13:36
Індывідуальная кансультацыя па натарыяльных пытаннях, арганізаваная аддзелам прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў, адбылася 24 лютага ў абласной бібліятэцы.
На сустрэчы з натарыусам Наталляй Царэнка нашы чытачы атрымалі ўнікальную магчымасць задаць пытанні і атрымаць прафесійныя парады па важных юрыдычных тэмах.
Падчас мерапрыемства Наталля Царэнка падзялілася рэкамендацыямі па афармленні спадчыны, падзеле маёмасці, а таксама дарэнні зямельных участкаў і нерухомасці. Удзельнікі сустрэчы змаглі разабрацца ў складаных юрыдычных аспектах і атрымаць адказы на свае пытанні, што значна спрасціла разуменне працэсу афармлення дакументаў.
Мы запрашаем нашых чытачоў скарыстацца бясплатнымі кансультацыямі натарыуса і атрымаць кваліфікаваную дапамогу па натарыяльных пытаннях. Сачыце за анонсамі будучых мерапрыемстваў на нашым сайце і сацыяльных сетках – не выпусціце магчымасць атрымаць важныя веды, якія могуць спатрэбіцца ў жыцці!


































