
Будзь вышэй залежнасці: у бібліятэцы прайшоў адкрыты дыялог са студэнтамі
- Details
- Створана 02.03.2026 12:13
Напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй для студэнтаў Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА» і навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага каледжа электратэхнікі прайшла інфармацыйная гадзіна, прысвечаная адной з самых вострых праблем сучаснасці.
Наркаманія сёння – гэта не проста медыцынскі дыягназ, а сур'ёзная пагроза грамадству. «Мода на рэчывы» штогод ламае тысячы маладых лёсаў. Эксперты сышліся ў меркаванні: корань праблемы часта крыецца ў духоўным няшчасці, страце маральных арыенціраў і ілжывых каштоўнасцях.
Перад моладдзю выступілі спікеры, кожны з якіх асвятліў праблему са свайго прафесійнага боку.
Следчы па асабліва важных справах, падпалкоўнік юстыцыі Аляксандр Мар'янкоў нагадаў, што любыя дзеянні з наркотыкамі незаконныя. Удзельнікі даведаліся аб адказнасці згодна з Крымінальным і Адміністрацыйным кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Урач-псіхатэрапеўт Сяргей Шаціла расказаў аб механізмах узнікнення залежнасці і яе разбуральным уплыве на псіхіку і здароўе чалавека.
Протаіерэй Віцебскай епархіі Аляксандр Кавалёў звярнуў увагу на тое, што ў канчатковым рахунку кожны наш крок вызначае тое, кім мы станем заўтра.
Адмова ад штучных стымулятараў на карысць чыстай свядомасці – гэта не страта, а набыццё сапраўднай свабоды і выбар на карысць жыцця без залежнасці – гэта прыкмета моцнай і сталай асобы, гатовай ствараць свой лёс самастойна.


































