
Прэм'ера фільма «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь» у Доме кіно
- Details
- Створана 09.03.2026 16:11
Прэм'ерны паказ фільма «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь», створанага Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм», прайшоў у Доме кіно 5 сакавіка.
Карціна выйшла на шырокія экраны напярэдадні важнага дзяржаўнага свята – Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Новая стужка рэжысёра Яўгена Шлемянкова ўяўляе сабой сучасны мастацка-дакументальны праект, арыентаваны перш за ўсё на моладзь. Фільм «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь» закліканы гаварыць з маладым пакаленнем на зразумелай яму мове – дынамічна, займальна і з выкарыстаннем сучасных візуальных рашэнняў. Разам з тым фільм раскрывае сур'ёзныя тэмы адказнасці, сталенні і ролі закона ў жыцці кожнага чалавека.
Перад пачаткам кінапаказу Віцебская абласная бібліятэка падрыхтавала для ўдзельнікаў прэм'еры тэматычную кніжную выставу «Канстытуцыя. Чалавек. Дзяржава». Гэта выстава выдатна дапоўніла мерапрыемства, дазваляючы гледачам глыбей зразумець значэнне Канстытуцыі ў жыцці кожнага грамадзяніна і ў развіцці дзяржавы.
Загадчык аддзела прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў Ірына Наварэнка прадэманстравала выданні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, кнігі аб дзяржаўных сімвалах і дасягненнях нашай краіны. Ірына Мікалаеўна адзначыла, што веданне сваіх правоў і абавязкаў – гэта ключ да актыўнага ўдзелу кожнага грамадзяніна ў развіцці грамадства і дзяржавы.


































