
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – гарант правоў, стабільнасці, міру і стварэння
- Details
- Створана 13.03.2026 14:47
Важныя аспекты асноўнага закона краіны абмеркавалі 12 сакавіка на дыялогавай пляцоўцы «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – гарант правоў, стабільнасці, міру і стварэння». Сустрэчу арганізавалі Віцебскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў і Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна.
Перад моладдзю выступілі Алена Няфёдава, старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў; Таццяна Буевіч, намеснік дырэктара Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці; Анатоль Пятроў, дацэнт кафедры Віцебскага філіяла УА ФПБ «Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА», кандыдат юрыдычных навук; Валерый Коваль, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай.
У ходзе абмеркавання ўдзельнікі закранулі гістарычны шлях станаўлення Канстытуцыі, гарантыі сацыяльнай абароны, а таксама права на адукацыю і працу. Моладзь ВНУ Віцебска, а таксама студэнты Віцебскага дзяржаўнага каледжа лёгкай прамысловасці і тэхналогій актыўна падтрымлівалі дыялог з экспертамі, якія растлумачылі абноўленыя артыкулы Канстытуцыі і іх сувязь з доўгатэрміновымі мэтамі развіцця краіны.
Для праверкі сваіх ведаў аб правах грамадзян Рэспублікі Беларусь студэнты прынялі ўдзел у квізе «Ведай правы, грамадзянін». У рамках мерапрыемства таксама адбыўся прагляд фільма з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.
Супрацоўнікі аддзела прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў падрыхтавалі тэматычную кніжную выставу «Канстытуцыя. Чалавек. Дзяржава», якая стала дадаткам да мерапрыемства, даўшы ўдзельнікам магчымасць паглыбіцца ў вывучэнне асноўнага закону і яго значэння для кожнага грамадзяніна.
Такія дыялогавыя пляцоўкі садзейнічаюць фарміраванню ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі і разумення важнасці Канстытуцыі як гарантыі правоў, стабільнасці і стварэння ў нашай краіне.


































