
Адукацыйны праект «Адкрытая кафедра»
- Details
- Створана 16.03.2026 13:36
Адукацыйны праект «Адкрытая кафедра» Віцебскай абласной арганізацыі РГА «Патрыёты Беларусі», стартаваў 14 сакавіка напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Асноўнае мерапрыемства прайшло ў Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі і сабрала актыўную моладзь, навучэнцаў ваенна-патрыятычных класаў і запрошаных гасцей. У цэнтры ўвагі была Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця суверэннай Беларусі на найбліжэйшыя пяць гадоў.
Для ўдзельнікаў праекту Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна падрыхтавала тэматычную кніжную выставу, прысвечаную асноўнаму закону нашай краіны – «Канстытуцыя. Чалавек. Дзяржава».
Наведвальнікі маглі прасачыць шлях, які прайшла Канстытуцыя Беларусі, стаўшы надзейным падмуркам для суверэнітэту і дабрабыту ўсіх грамадзян. Сёння Асноўны Закон поўнасцю адпавядае сучасным выклікам, закладваючы аснову для ўмацавання дэмакратыі і традыцыйных каштоўнасцей.
Супрацоўнік аддзела прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў Ларыса Гузава прадэманстравала выданні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, гісторыі дзяржавы, дзяржаўнай сімволікі і дасягненнях нашай краіны.


































