
Трэнінг «Правілы бяспечных паводзін у экстрэмальных сітуацыях»
- Details
- Створана 17.03.2026 13:27
У нашым жыцці часта ўзнікаюць розныя здарэнні і экстрэмальныя сітуацыі, якія патрабуюць максімальнай напругі волі і сіл, умення хутка ацэньваць здарэнне і выбіраць найбольш эфектыўны спосаб абароны, выратавання, выжывання.
Для вучняў 8-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Віцебска імя Ф. Ц. Блахіна» 16 сакавіка ў абласной бібліятэцы адбыўся трэнінг «Правілы бяспечных паводзін у экстрэмальных сітуацыях». Супрацоўнік Віцебскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Раман Крустынсон расказаў пра правілы паводзін у розных сітуацыях.
Не панікаваць і правільна паводзіць сябе вельмі складана, таму што надзвычайныя сітуацыі, як правіла, узнікаюць нечакана і робяць чалавека асабліва ўразлівым. Важна заўсёды памятаць, што ўменне ўзяць сябе ў рукі і дзейнічаць дакладна, асэнсавана, узгоднена можа выратаваць жыццё не толькі самому чалавеку, але і людзям, якія знаходзяцца побач.
Супрацоўнік МНС распавёў падлеткам пра алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення вогненных здарэнняў і нагадаў яшчэ раз, што ў выпадку пажару неабходна выклікаць ратавальнікаў па тэлефонах 101 і 112.
У канцы мерапрыемства дзеці паглядзелі відэасюжэт «Правілы паводзін у экстрэмальных сітуацыях». Затым навучэнцы паўтарылі крокі выратавання пры ўзнікненіі паху газу ў кватэры, пры ўзнікненні пажару ў памяшканні, а таксама правілы ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.


































