
«Знаёмцеся: новыя кнігі»
- Details
- Створана 20.03.2026 10:43
Аддзел абанемента Віцебскай абласной бібліятэкі арганізаваў 16–18 сакавіка традыцыйную выставу-прагляд «Знаёмцеся: новыя кнігі».
На выставе экспанавалася больш за 600 кніг розных жанраў: дэтэктывы, раманы пра каханне, фантастыка і фэнтэзі, гістарычная і мемуарная проза, псіхалогія, гісторыя, праваслаўная літаратура і іншыя.
Аматары беларускай літаратуры змаглі азнаёміцца з навінкамі выдавецкага дома «Звязда», выдавецтваў «Мастацкая літаратура» і «Беларусь».
Літаратуру, якая найбольш зацікавіла, чытачы забраніравалі для дамашняга чытання.


































