
Інфармацыйная гадзіна «Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь»
- Details
- Створана 20.03.2026 10:54
У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» («Школа актыўнага грамадзяніна») у сярэдняй школе № 46 г. Віцебска імя І. Х. Баграмяна прайшла інфармацыйная гадзіна для вучняў 9-х класаў «Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць падзяляць і падтрымліваць духоўныя каштоўнасці грамадства».
Праект накіраваны на фармаванне ў моладзі духоўна-маральных каштоўнасцей, патрыятызму, гістарычнай памяці, працавітасці, сямейных традыцый і талерантнасці. Падзяляць гэтыя каштоўнасці – значыць падтрымліваць нацыянальнае мастацтва, культурную спадчыну, грамадзянскую адказнасць і ганарыцца дасягненнямі Беларусі.
Вядучы бібліятэкар аддзела абанемента Таццяна Лузан у сваім выступленні расказала пра адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Віцебскай абласной бібліятэкі – духоўна-маральную асвету моладзі, пра работу па далучэнню дзяцей і падлеткаў да маральных і духоўных каштоўнасцей праз кнігу і чытанне, пра мерапрыемствы і праекты духоўна-асветніцкага цэнтра.


































